От истоков белорусской культуры и традиций

Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь iснуе выставачны праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн», на якім прадстаўлены фрагменты каллекцый маладых дызайнераў аддзення Рэспубліканскага фестываля-конкурсу моды і фота «Мельніца моды». Усе яны фіналісты і пераможцы галоўнага праекту краіны ў галіне моды і дызайну сярод моладзі. Гэтыя каллекцыі неаднаразова дэманстраваліся на галоўных подыўмах Мінска, Масквы, Мілана, Стакгольма і інш. 

belaruski-kascjum-vystava-5-1200x801

Каллекцыі “Дзявоя”, “Клекат”, “Рака жыцця”, “Спадзяванка”, ансамбль “Сэрца” дызайнераў Святланы Князевай, Кацярыны Козак, Дзяніса Наліўкі, Ганны Краснер, Аляксандры Крупновай дэманструюцца падчас выставы. 

image1-5

 Народны касцюм – жывы і красамоўны дакумент мінуўшчыны. Адказваючы на глабальныя выклікі часу, сёння вельмі важна не забывацца на свае карані. Цяпер назіраецца вялікая цікавасць да беларускай народнай спадчыны і традыцыйны касцюм становіцца актуальнай крыніцай натхнення, дэманструючы сваю адметнасць. Фестываль-конкурс моды і фота «Мельніца моды» паказвае высокі ўзровень майстэрства як прафесійных, так і маладых пачынаючых дызайнераў адзення. Адначасова з глабалізацыйнымі працэсамі ў іх творчасці адбываюцца працэсы звароту да традыцыйных форм культуры як да крыніцы новых кампазіцыйных, формаўтваральных, дэкаратыўных рашэнняў. Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі нацыянальнай культуры і спадкаемнасці каштоўнасцей беларускага народнага мастацтва сярод моладзі, а таксама заяўляе самабытны вобраз Беларусі на міжнароднай арэне.

На выставе «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» прапануецца ўключыцца ў ролю даследчыка, які з асаблівай увагай, далікатнасцю разглядае прадстаўленыя ўзоры беларускіх строяў як прадмета вывучэння і, безумоўна, зачаравання. Бо нават самы дасведчаны навуковец практычна не зможа праявіць абыякавасць перад хараством касцюма, высокім майстэрствам яго выканання і крохкасці яго ў часе. Таксама выставачны праект выступае пляцоўкай для аналізу і абмеркавання сучасных вобразаў

belaruski-kascjum-vystava-4-1200x801

Экспазіцыя ўключае 8 аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і таксама касцюмы з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў адзення. Дадзеная выстава можа стаць зыходным пунктам для знаёмства з культурным кодам беларусаў, а таксама для яго вывучэння.

свернуть

Азбука беларускага арнаменту

Арнамент,вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.

  Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы  працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй. Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

 геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

 раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

 жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

   Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

Азбука беларускага арнаменту:

Народнае мастацтва Беларусі, якое вызначаецца найперш самабытнасцю, вобразнасцю, найбольш яскрава праявілася ў ткацтве і вышыўцы. Больш таго, не будзе перабольшаванне казаць, што ручнікі, абрусы, посцілкі – гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа, яго шчасце, працу і спадзяванні.

(фрагмент посцілкі з арнаментам, прысвечаны моцнай сям'і)

Пра што расказваюць узоры

Народнае мастацкае ткацтва – адзін з самых пашыраных відаў народнага выяўленчага мастацтва. Але было б зусім няправільна ацэньваць яго толькі з пазіцыіі прыгажосці, арыгінальнасці арнаментыкі, каларыту. Кожны ўзор – гэта сімвал – ураджаю, працы, шчасця, святаў, павагі да продкаў, кахання, любві.

Беларускі арнамент захаваў у сабе старажытную язычніцкую культуру і міфалогію. Шматлікія ўзоры прысвечаныя беларускім язычніцкім багам – Ярыле, Ладзе, Жыжалю, Маці-Зямлі. Калі вышывальшчыца ці ткачыха аздабляла такімі ўзорамі сваю працу – гэта азначала тое, што яна звярталася за дапамогай да гэтых багоў. Былі таксама арнаменты прысвечаныя і святам такім, як Купалле, Каляды, Дзяды і іншыя. Цікава, яшчэ і тое, што ва ўяўленнях беларусаў гэта не пярэчыла хрысціянскай веры. Рушнік з такім арнаментам мог быць ахвяраваны ў царкву і ёю прыняты.

 

(сімвалы продкаў)

 

Асноўныя матывы

У беласкім арнаменце можна вылучыць некалькі асноўных матываў:

Вобразы ўраджаю і ўрадлівасці. Галоўнай крыніцай існавання людзей на зямлі былі жывёлагадоўля і земляробства. Іх адлюстраванне – сімвал багацця і дабрабыту. Тут мы знойдзем вобраз Ярылы-Юрая, бога ўрадлівасці і жыццёвых сіл прыроды, якога прасілі аб добрым ураджаі ці ягонага хрысціянскага двайніка Юрыя. вобразы Жыценя, Жытняй бабы, Спарыша, Рая, Багача (ці дажынкавага снопу), Палявіка, Дажджа, Вялікага Сонца, Маці Зямлі-Карміцелькі, і канешне, Хлеба, як сімвалу дастатка і дабрабыту.

Вобразы маці. У тканым і вышываным арнаментах вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, у выглядзе абмаляванай гірляндаю зоркі і у выглядзе схематычнага дрэва. Нярэдка вобраз суправаджаўся сімваламі сонца, месяца, агню, ветру, што падкрэслівала раўназначнасць гэтых вобразаў.

Вобразы роднай Беларусі. Звычайна гэта быў узор скампанаваны з квадратаў і кругоў, што сімвалізавала сонца і зямлю. Існавалі таксама матывы ракі (папярэчныя палосы, якія нагадваюць рабізну на вадзе), вады (быццам кругі на вадзе, але складзеныя з прамавугольных кірпічыкаў), лесу, дубровы (звычайна некалькі радоў пазнальных матываў магутных дрэваў), поле, лугу (кветкі ўсіх магчымых колераў), жывёлаў, птушак.

Вобразы святаў. Вялікдзень, Купалле, Каляды, Масленіца і шмат іншых святаў знайшлі сваё адлюстраванне ў арнаментах. Выкарыстанне ручнікоў, абрусаў і іншых твораў у такія дні з такімі ўзорамі было звязана з магіяй, адмысловымі рытуаламі.

Вобразы яднання песень і кветак, мелодыі і арнаменту. Гэтыя дзіўныя на першы погляд вобразы звязаныя з любоўю беларусаў да песень і музыкі, са звычкай пець пад час працы і адпачынку. Часцей за ўсё майстрыхі звязвалі вобраз музыкі з рознымі карункавымі вырабамі ці з выявалі кветак і птушак.

Вобразы язычніцкай міфалогіі. Галоўныя вобразы тут – Бог Сонца і Багіня Маці-Зямля, бо яны нарадзілі людзей і ўсю прыроду, па вераваннях старажытных славянаў. Але не былі забытыя і іншыя богі і увасабленні прыроды, такія як Дамавік, Палявік, Вадзянік, Лесавік.

Вобразы кахання. Тут былі сумныя вобразы жаночай долі, русалкі (апошняя досыць умоўная ўвыглядзе букета кветак) і даволі гарэзлівыя вобразы фізічнай блізкасці мужчыны і жанчыны. Распаўсюджаным арнаментам была дзяучына з поднятымі рукамі, якая трымае каласы і кветкі – Лада, багіня кахання і прыгажосці.

Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы. Сімвал чалавека васьміканцовая зорка – адзін з самых пашыраных сімвалаў у беларусаў. Бярозка ці рабіна – вобраз дзяўчыны, клён (явар) – хлопца. Сям’я – чатыры крыжападобна спалучаныя разеткі, нярэдка ў арнаментальнай аблямоўцы.

Вобразы веры. Перш за ўсё гэта сімвалы продкаў. На Беларусі заўсёды шанавалі дзядоў, перад памерлымі не было страху, пабачыць іх у сне не лічылася дрэннай прыкметай – наадварот – у іх прасілі дапамогі, рады, іх запрашалі на сямейныя святы. Сімвал агульнага продка – два перакрыжаваных прамавугольніка, унутры – маленькі крыжык. Сімвал роднага дзеда – крыж з чатырох квадратаў.

Акрамя гэтых сімвалаў у арнаментах беларусаў можна знайсці ўзоры душы (васьміканцовая разетка са скругленымі канцамі), узоры гаданняў, мараў, надзей.

Тэкст напісаны на аснове кнігі М.С. Кацар “Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка”.

 

 

 

 

свернуть

От истоков белорусской культуры и традиций…

подробнее...

Віртуальнае падарожжа ў беларускую хатку

https://youtu.be/YtiSr03FwRg