Каб гучала родная мова

Вывучаем родную мову разам з Гаваруном 

Беларускамоўны дзень

     ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

 Кожны чацвер у нашай установе - дзень беларускага маўлення.

     У гэты дзень усе мы, супрацоўнікі ўстановы і выхаванцы, імкнемся выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў.

     Калі ласка, прыходзячы раніцай у яслі-сад, скажыце "Добрай раніцы!", "Дзякуй!", "Калі ласка!", а ўвечары - "Да пабачэння!".

   Давайце будзем разам далучаць нашых дзетак да беларускай мовы, такой прыгожай і непаўторнай!

     Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне традыцыйна разглядаліся ў псіхалогіі, філасофіі і педагогіцы як вузел, у якім сходзяцца розныя лініі псіхічнага развіцця: мысленне, уяўленне, памяць, эмоцыі. Маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання. 

   Дашкольны ўзрост - найбольш спрыяльны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народная культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруюцца цікавасць, патрэбы да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў. Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымісці, пашырае веды пра беларускую культуру.

    Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве з’яўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

    Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоўнікавага складу і граматычнага ладу мовы. Гэта праблема цесна звязана з педагагічным працэсам, у ходзе якога ажыццяўляецца фармаванне ў дзіцяці маўленчых уменняў і навыкаў, і на гэтай аснове адбываецца развіццё яго маўлення: разуменне сэнсу слова і абагачэнне слоўніка, засваенне сістэмы моўных паняццяў і заканамернасцяў ў галіне марфалогіі, словаўтварэння, сінтаксісу, авалодванне гукавой культурай маўлення, фармаванне звязнага маўлення.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

свернуть

Беларуская электронная бібліятэка

Беларуская электронная бібліятэка заснаваная ў 1996 годзе. Тут вы знойдзеце шмат цікавай і карыснай інфармацыі.

У раздзеле "Дзіцячая літаратура" сабрана некалькі дзесяткаў казак на любы густ,

Матэрыял абнаўляецца, таму не забывайце зазірнуць у электронную бібліятэку, каб даведацца што з’явілася новага ці было зменена за апошні час на Беларускай Палічцы.

Запрашаем у Беларускую электронную бібліятэку https://knihi.com/dzieciam.html

Прыказкі, конкурсы, сцэнары, загадкі, калыханкі, прыпеўкі, вершыкі і шмат іншага для беларускіх дзетак" можна знайсці на сайце  Казкі беларускія 

свернуть

Чытаем дзецям на беларускай мове

Предлагаемые материалы взяты из открытых интернет-источников

Вядомыя казкі на беларускай мове

Кот у ботах        Аўтар: Ш. Пэро               спампаваць / паглядзець (ppt - 5 МБ)

Муха Цакатуха    Аўтар: К. Чукоўскі       спампаваць / паглядзець (ppt - 3,1 МБ)

Мыйдадзір      Аўтар: К. Чукоўскі      спампаваць / паглядзець (ppt - 3,8 МБ)

Мышаня і аловак      Аўтар: У. Суцееў      спампаваць / паглядзець (ppt - 11,7 МБ)

Пра дзяўчынку      Аўтар: С. Міхалкоў      спампаваць / паглядзець (ppt - 716 КБ)

Прыгоды Піфа  спампаваць / паглядзець (ppt - 5,4 МБ)

Чароўны кіёчак     Аўтар: Л. Панцялееў    спампаваць / паглядзець (ppt - 2,8 МБ)

 

Вашай увазе казкі Шарля Перо

 

Казкі, вершы, байкі, песні, калыханкі на беларускай мове
Чытайце цікавыя казкі разам:

Муха-Пяюха

Курачка-рабка

Коцік, пеўнік і лісіца
Сынок з кулачок

 

 

 

свернуть

Беларускія сайты для дзяцей

Вы цікавіцеся беларусскай мовай и вучыце дзяцей размаўляць па-беларуску?  

1. Журнал "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

2. Журнал "Вясёлка"   - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў

 Изображение

 

3. Нашыя дзеткі  - цiкавы партал для бацькоў -беларусаў. Саветы і публікацыі на тэмы выхавання, дамашняга і школьнага навучання на беларускай мове. Бібліятэка беларускай дзіцячай літаратуры, мультымедыйныя матэрыялы і інш

4. Народныя казкі — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

Изображение

5. Вершы для дзяцей — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

Изображение

6. Вершы і казкі для дзяцей | Даруйце дзеткам радасць (vyaselka.ru)

свернуть

Кіназала для маленькіх

 Усе дзеці, а таксама многія дарослыя, любяць глядзець мультыплікацыйныя фільмы. Часта ўзнікае пытанне, ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове? Адказваем: існуюць.

Прапануем вашай ўвазе такія фільмы для прагляду. 

Як Нестерка на кірмаш збіраўся.

Як служыў жа я ў пана

Як Нестерка скарб знайшоў

Як Несцерка харчы прадаваў

Дзед-Барадзед. Калыханка.

Беларуская азбука

Мультфiльмы: 

"Легенда аб Браславе"

"Свiнка Пэпа". "Хованкi"

"Свiнка Пэпа". "Дыназаўр згубiўсяi

"Хайдзі, дзяўчынка Альпаў"

Маленькае каралеўства Бэна і Холі. Дэйзі і Попі

Маленькае каралеўства Бэна і Холі. Прынц-жабам

Маленькае каралеўства Бэна і Холі. Гульні ды забаўкі

 

К’ю Клыпа 5. Прыгоды з картай

К’ю Клыпа 5. Валун-пакатун

К’ю Клыпа 5. Таямніца раслін

Хамф.1-12 серыі

Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды

 

Дзед-Барадзед. Калыханка.

 

Вучым правiлы бяспечных паводзiн

Рабакар Полі. Дарожная бяспека

Мультсерыял «Штодзённая бяспека з Эмбер»

 

А таксама прапануем наступныя казкі 

Піліпка

Рэпка

Калабок

Дзедава рукавiчка

Лёгкi хлеб

Казляняты і воўк

Чаго на свеце не здараецца

Ліса, мядзведзь і мужык

Коцік Петрык і мышка

Вол ды асёл

Дзе жывуць цукеркі

Прыемнага ўсім прагляду!

 

 

свернуть