адукацыйная галіна "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін"
Праграмны змест:
- далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы; стымуляваць зносіны на беларускай мове;
- практыкаваць у пабудове складаных сказаў; замацаваць прадстаўленне дзяцей аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі ;
- развіваць фанематычны слых, памяць, уяўленне;
- пашыраць слоўнікавы запас па тэме;
- замацоўваць у маўленні дзяцей словы: Беларусь, беларус, беларуска, краіна;
- адпрацоўваць уменне правільна вымаўляць гукі (р), (дж);
- выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму.
Месца правядзення: групавы пакой.
Абсталяванне: карта Рэспублікі Беларусь, ілюстрацыі з выявайдзяржаўнайсімволікіБеларусі (герб, сцяг); гімн Рэспублікі Беларусь; мультымедыйныя прэзентацыі.
Папярэдняя праца:
- разгледжванне ілюстрацый па зададзенай тэме;
- чытанне мастацкай літаратуры пра родную краіну;
- завучванне вершаў пра родную Зямлі;
- разгледжванне сямейных фотаздымкаў;
- гутаркі па тэмах: "Мая Радзіма", "Мая сям'я", "Мой любімы горад", "Славутасці нашага горада", "Я - беларус і гэтым ганаруся";
- конкурс на лепшы малюнак па тэме "Маленькія грамадзяне вялікай краіны".
ХОД ЗАНЯТКА
Выхавальнік (В.): Дзеці, мы жывем у велізарнай цудоўнай краіне. Гэта наша Радзіма. Як і ў чалавека, у краіныёсць імя. Як называецца наша краіна? Назавіце яе імя? (Беларусь)
- Як называецца галоўны горад РБ? (Мінск)
- Хто з’яўляецца прэзідэнтам РБ? (А.Р.Лукашэнка)
- Якая жывёла з’яўляецца сімвалам Беларусі? (зубр)
- Як называюць людзей , якія жывуць у Беларусі? (беларусы)
В. Зараз я вам прапаную яшчэ глыбей праверыць свае веды, паглядзець, наколькі добра мы ведаем сваю Радзіму. Вы гатовыя адправіцца ў нялёгкі шлях і праверыць свае веды? Такімчынам, наперад.
Сюрпрызны момант “Куфэрак”
В. Ой, дзеці, а што гэта такое? (На падлозе стаіць куфэрак). Гэта чароўны куфэрак, давайцеяго адчынім. (адчыняюць) . Вы толькі пабачце, тут ляжыць карта-схема нашага маршруту. Тут напісана, што нас чакаюць пазнавальныя і цікавыя прыпынкі і станцыі, якія называюцца “Знакі і сімвалы Рэспублікі Беларусь”.
Асноўная частка
В. На зямным шары, дзеці, шмат дзяржаў, і кожная з іх мае свае знакі адрозненні - сімвалы. Галоўнае іх умова - яны не павінны паўтарацца. Якія сімвалы вы ведаеце? Сімваламі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Іх шануюць, як роднае слова, родны дом, родную культуру, таму што яны сімвалізуюць для кожнага чалавека яго Радзіму. І вы як паўнапраўныя грамадзяне нашай рэспублікі, павiнны паважлiва ставiцца да сімволік сваёй краіны.
Гульня “Падарожжа па станцыям”
В. А зараз нам трэба адпраўляцца ў наша падарожжа. Дзеці , а як жа мы трапім на гэтыя станцыі? У нас няма транспартнага сродку! Што рабіць? (дагадкі) А я ведаю! Нам дапаможа чароўная свістулька! Заплюшчвайце вочкі , а я зайграю.
Станцыя “Дзяржаўны герб РБ”
….Вось мы і трапілі на першы прыпынак (паказаць – герб РБ), які называецца “Дзяржаўны герб РБ”
В.-А зараз я прапаную ўважліва разгледзець герб нашай рэспублікі і расказаць,што на ім намалявана, свае выказванні вы павінны пачынаць со слоў “Я бачу…”, ці “Я знайшоў…”
Маўленчае практыкаванне “Я бачу…”, ці “Я знайшоў…”
Дзеці называюць:
- Я бачу каласы. Каласы распавядаюць аб развіцці земляробства, вырошчванні галоўнагабагацця краіны - хлеба.
- Я бачу чырвоную зорку. Чырвоная зорка – сімвал мужнасці нашага народа.
- Я бачу кляновы лісток - контур нашай рэспублікі.
- Я бачу чырвоную канюшыну. Канюшына - корм для жывёл (каней, кароў, авечак), сімвалізуежывёлагадоўлю.
- Я знайшоў блакітныя кветкі – гэта лён. Лён – расліна, з якога беларусы шыюць вопратку, абрусы, сурвэткі, сведчанне дабра і дастатку.
- Я бачу ў сярэдзіне – зямны шар. Зямны шар - гэта значыць,што беларусы шануюць роўнасцьусіх народаў на зямлі.
- А я бачу промні сонца. Промні ўзыходзячага сонца кажуць пра шчаслівае жыццё.
- А я бачу ў нізе чырвона-зялёную стужку.
В.- Так, дзеці, вы правільна назвалі ўсе дэталі нашага герба. Кожная дэталь распавядае абнашай роднай Беларусі. Такім чынам, герб нашай краіны, як яркая кніга, распавядае пра беларускі народ.
Гульня “Аб’яднайцеся!”
В. А зараз пагуляем у гульню “Аб’яднайцеся!”- вам трэба ўзяць па аднаму элементу герба (сапраўдны і хлуслівы) і прынесці вядучаму , а той павінен сачыць ці гэта ўсе сапраўдныя элементы да герба аб’ядналіся.
В. Адпраўляемся далей , заплюшчвайце вочкі (свістулька) і наступны наш прыпынак …(гучыць Гімн)
Станцыя “Гімн Рэспублікі Беларусь ”
В.: Дзеці, скажыце, што за песня грае? (Гімн – гэта ўрачыстая, хвалебная песня.) Гімнаб'ядноўвае народ ва ўрачыстыя і трагічныя гадзіны існавання дзяржавы. Каб паказаць сваю павагу да Радзімы, гімн прынята слухаць стоячы.
Гульня “Угадай мелодыю”
В. Пагуляем у гульню “Угадай мелодыю” – будуць гучаць розныя мелодыі, а вы павінны адрозніць гімн РБ ад іншых беларускіх мелодый і праслухаць яго стоячы
Станцыя “Дзяржаўны сцяг РБ”
В. Наступная станцыя… (свістулька) “Дзяржаўны сцяг РБ”. Уважліва паглядзіце на сцяг. Што азначае белы колер? (Гэта колер чысціні і мудрасці, сімвал павагі да сваёй Айчыны). Уверсе – шырокая чырвоная паласа. Чырвоны колер – знак адвагі, радасці і шчасця. Унізе – вузкая зялёная палоска. Гэта – сімвал нашай багатай прыроды. А што азначае арнамент, якіскладаецца з геаметрычных фігур? (Што наш працавіты народ вырошчвае хлеб). Правільна, дзеці. Ромб – гэта старажытная выява багіні Зямлі і ўрадлівасці, а маленькія ромбікі – сімвалзасеянага поля. Такім чынам, беларускі сцяг распавядае гісторыю нашага народа.
Гульнявое практыкаванне “Так ці не?”
В. Пагуляем у гульню “Так ці не?”. На мае пытанні вы адкажыце “Так” ці “Не”.
- Сцяг РБ - гэта трохвугольнае палотнішча?
- На дзяржаўным сцягу ёсць выявы кветак ільну і канюшыны?
- На дзяржаўным сцягу ёсць арнамент чорнага колеру?
- Дзяржаўны сцяг мае чырвоны, зялёны і белы колер?
- Да дзяржаўнага сцяга трэба ставіцца паважліва і ганарыцца ім?
Практыкаванне “Сімвалы”
В.-Наступная станцыя…(свістулька)- “Белавежская пушча”.
В.: Дзеці ,а хто з’яўляецца гаспадаром “Белавежскай пушчы”? (зубр) , ён –таксама сімвал Беларусі, ён увасабляе у сабе –мужнасць , моц і адвагу, а яшчэ сімвалам Беларусі з’яўляецца бусел –гэта птушка симвал міра, сям’і і чысціні.
Я прапаную ўзяць сілуэты гэтых жывёл і выкласці іх з прыроднага матэрыялу. (Зубр – каштаны, жалуды), бусел – фасоля, рабіна).
(гучыць Песня "Белавежская пушча")
Заключная частка:
В. А зараз мы адпраўляемся на апошнюю станцыю …. (свістулька)
- «Фінішная» і вернемся ў нашу групу .
Станцыя “Фінішная”
Дзеці, вам спадабалася наша падарожжа?
Адкажыце на пытанні:
- Назавіце сталіцу Беларусі?
- Назавіце сімвалы РБ?
- Якія кветкі ёсць на дзяржаўным гербе?
- Якія колеры пераважаюць на дзяржаўнай сімволіцы?
- Якія сімвалы Беларусі мы ўсе разам зрабілі?
А зараз давайце разам прачытаем верш, які завучылі раней хлопчыкі
«Блакіт нябёс», дзяўчынкі “Твар румяненькі…” .