Мілагучная, родная мова

13.01.2024

З дзяцінства чалвек павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, ведаць родную мову, цікавіцца культурай, гісторый свайго народа. "Далучэнне выхаванцаў да роднай мовы і нацыянальнай культуры беларусаў"- менавіта пад такім дэвізам прайшоў тэматычны тыдзень роднай мовы ў нашым дзіцячым садзе.

У рамках тэматычнага тыдня педагогамі дзіцячага сада былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту, знаёмства з культурай, трыдыцыямі і беларускай народнай творчасцю: гутаркі, заняткі, гульні, мастацкая дзейнасць, чытанне твораў беларускіх пісьменнікаў, завучванне вершаў і пацешак на беларускай мове, разглядванне і маляванне беларускіх ўзораў... 

Выхаванцы разам з музычнымі кіраўнікамі адпраўляліся ў падарожжа па краіне Фальклора. Сумесна з педагогам хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі беларускую народную музыку, ігралі на музычных інструментах, выконвалі беларускія народныя песні і танцы, а кіраўнік фізічнага выхавання паўтарыла з дзецьмі беларускія гульні. У кожнай групе былі арганізаваны выставы творчых работ выхаванцаў.  

У канцы тыдня ў музычнай зале ўсе выхаванцы сустрэліся з Дзедам Барадзедам на забаве "Свята беларускай казкі", дзе ўдзельнікі спявалі беларускія песні, чыталі вершы, танцавалі, гулялі ў народныя гульні.